Віншаванне з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15 марта 2019

Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з Днём Канстытуцыі!

Роўна 25 гадоў таму быў прыняты асноўны закон нашай краіны, які адкрыў новую старонку ў шматвяковай гісторыі беларускага народа. Гэта знакавая падзея дазволіла рэалізаваць імкненне многіх пакаленняў беларусаў быць гаспадарамі на сваёй зямлі, жыць у свабодным, справядлівым і шчаслівым грамадстве.

Канстытуцыя залажыла трывалыя асновы дзяржаўнага суверэнітэту і палітычнага ладу Беларусі, устанавіла гарантыі сацыяльных праў грамадзян, стварыла ўмовы для захавання і прымнажэння гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны нацыі.

Абапіраючыся на ідэі і прынцыпы асноўнага закону, краіна дынамічна развіваецца - ператвараюцца гарады і сёлы, павышаецца дабрабыт людзей, расце яе аўтарытэт на міжнароднай арэне.

Перакананы, што наша моладзь, якая толькі ўступае ў жыццё, унясе свой важкі ўклад ва ўмацаванне незалежнай беларускай дзяржавы.

Шчыра жадаю ўсім міру, дабра, шчасця і новых здзяйсненняў на карысць роднай Айчыны.

Аляксандр Лукашэнка