Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Індыя Пранабу Мукерджы

26 января 2017

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Індыя Пранаба Мукерджы і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Рэспублікі.

"Шматгадовыя дружалюбныя адносіны, спрыяльныя палітычныя ўмовы, развітыя гандлёвыя сувязі паміж нашымі краінамі з'яўляюцца трывалым фундаментам для далейшага пашырэння ўзаемавыгаднага двухбаковага супрацоўніцтва ва ўсіх галінах", - гаворыцца ў віншаванні.