Віншаванне Беларускаму саюзу ветэранаў вайны ў Афганістане

12 апреля 2013

Дарагія таварышы!


Сардэчна віншую вас з 20-годдзем з дня ўтварэння грамадскага аб'яднання Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане.


З'яднанасць, шчырае жаданне дапамагчы сваім таварышам і родным тых, хто не вярнуўся з поля бою, паслужылі стымулам да стварэння арганізацыі. Вы сталі сапраўдным брацтвам моцных духам людзей, перанёсшы загартаваныя ў полымі вайны гонар і годнасць на мірную ніву.


За адносна невялікі прамежак часу Саюз набыў вялікі вопыт працы. Створаны ўстойлівыя традыцыі па захаванні памяці аб подзвігах воінаў-інтэрнацыяналістаў, падтрымцы сем'яў загінуўшых аднапалчан. Арганізацыя заваявала высокі аўтарытэт у сучасным беларускім грамадстве і іграе значную ролю ў падтрыманні згоды і стабільнасці, патрыятычным выхаванні моладзі.


Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, рэалізацыі вашых задум і ідэй для плённай працы на карысць Айчыны.


Аляксандр Лукашэнка