Віншаванне народнаму артысту РСФСР Аляксандру Збруеву

31 марта 2018

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Аляксандра Збруева з 80-годдзем.

"За гады актыўнай і плённай працы Вамі створаная вялікая колькасць яркіх мастацкіх вобразаў, якія нязменна прывабліваюць шчырасцю, глыбінёй характару і жыццялюбствам", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што высокае прафесійнае майстэрства і прывабнасць дазволілі Аляксандру Збруеву стаць адным з самых любімых акцёраў не толькі ў Расіі, але і за яе межамі.

"У Беларусі добра ведаюць і любяць вашу творчасць, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Упэўнены, што свой талент і натхненне Вы і надалей будзеце шчодра дарыць шматлікім прыхільнікам".