Віншаванне народнаму артысту Беларусі Тадэвушу Кокштысу з 80-годдзем

31 октября 2014

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 80-годдзем народнага артыста Беларусі Тадэвуша Кокштыса.

Ваш творчы лёс непарыўна звязаны з Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатрам імя Якуба Коласа. Дзякуючы ўнікальнаму таленту і вялікай працаздольнасці Вы сталі адной з яркіх зорак сучаснай беларускай сцэны, выдатным майстрам, які кранае сэрцы гледачоў вернасцю жыццёвай праўдзе, увасабленнем лепшых рыс народнага характару, тонкім гумарам і мастацкай пераканаўчасцю, - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што створаныя народным артыстам вобразы ў спектаклях па творах класікаў айчыннай і сусветнай драматургіі, а таксама сучасных аўтараў папоўнілі пералік выдатных здабыткаў нацыянальнага тэатра.