Віншаванне Каралю Іспаніі Філіпу VI

30 января 2018

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Іспаніі Філіпа VI з 50-гадовым юбілеем.

"Беларусь высока ацэньвае перспектывы супрацоўніцтва з Каралеўствам Іспанія ў розных кірунках. Адносіны, якія склаліся паміж нашымі краінамі, усяляюць упэўненасць у добрай будучыні беларуска-іспанскага ўзаемадзеяння", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў Філіпу VI моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і ажыццяўлення ўсіх планаў.