Віншаванне хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 5 красавіка 2015 года

4 апреля 2015
Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з Вялікаднем.

У гэтыя светлыя веснавыя дні мільёны людзей аб'ядноўвае прадчуванне цуда Уваскрэсення, дзякуючы якому абнаўляецца свет, абуджаюцца вера і надзея.

Вялікдзень нагадвае аб вялікай ахвяры, прынесенай у імя ўсяго чалавецтва. Гэта сімвал перамогі жыцця, хрысціянскай любові і міласэрнасці. Уваскрэсенне Хрыстова стала для людзей невычэрпнай крыніцай абнаўлення і ўдасканалення.

Няхай святло гэтага цудоўнага свята заўсёды натхняе вас на добрыя справы і плённую працу на карысць роднай краіны, надае сілы, садзейнічае творчым пошукам і духоўным здабыткам. Няхай велікодная радасць спадарожнічае кожнаму, прыносячы цяпло і згоду ў вашы дамы і сем'і.

Ад усяго сэрца жадаю вам моцнага здароўя, аптымізму, шчасця і ўдачы.

Аляксандр Лукашэнка