Віншаванне Эгілсу Левітсу з абраннем на пасаду Прэзідэнта Латвійскай Рэспублікі

30 мая 2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Эгілса Левітса з абраннем на пасаду Прэзідэнта Латвійскай Рэспублікі. "Дзякуючы доўгай гісторыі мірнага суіснавання нашы краіны маюць шмат магчымасцяў для паглыблення супрацоўніцтва ў розных галінах", - гаворыцца ў віншаванні. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што далейшае развіццё беларуска-латвійскіх сувязяў будзе служыць умацаванню даверу і паразумення, а таксама бяспецы і стабільнасці ў Еўрапейскім рэгіёне. Кіраўнік дзяржавы пажадаў Эгілсу Левітсу здароўя і поспехаў на гэтай адказнай пасадзе, а жыхарам Латвіі - міру і дабрабыту.