Віншавальныя пасланні з Днём Перамогі ў адрас Прэзідэнта Беларусі паступілі ад замежных лідараў

9 мая 2020
"Перамога над нацызмам - наш агульны вялікі набытак", - гаворыцца ў віншаванні ад Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў у пасланні падкрэсліў, што 9 мая 1945 года - гэта святая дата, і лепшай данінай памяці нашым бацькам і дзядам будзе далейшае развіццё стратэгічнага партнёрства паміж Казахстанам і Беларуссю, заснаванага на моцным сяброўстве, узаемным даверы і падтрымцы.

А як адзначыў першы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, Дзень Вялікай Перамогі з'яўляецца адным з найболей яркіх сімвалаў сяброўства паміж народамі.

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў у пасланні напісаў: "Дзень Перамогі - гэта славутае свята, дарагое ўсім нам. Упэўнены, што сяброўства, згуртаванасць і ўзаемападтрымка нашых народаў, якія прайшлі цяжкія выпрабаванні ваенных гадоў, і надалей будуць трывалай асновай для развіцця і ўмацавання адносін".

Віншавальныя пасланні таксама паступілі ад Прэзідэнта Арменіі Армена Саркісяна і прэм'ер-міністра Нікола Пашыняна, Прэзідэнта Малдовы Ігара Дадона, кіраўніка Таджыкістана Эмамалі Рахмона, Прэзідэнта Кыргызстана Сааранбая Жээнбекава, кіраўніка Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава.  Віншавальнае пасланне таксама паступіла ад Прэзідэнта Сірыі Башара Асада.