Пасля наведвання вайсковай часці Кіраўнік дзяржавы пагутарыў з журналістамі

16 марта 2018

Рэпарцёры спыталі Аляксандра Лукашэнку пра пасяўную кампанію. Пачаць актыўную сяўбу пакуль не дазваляе надвор'е. У Беларусь вярнуліся халады, вялікі мінус трымаецца ўначы. І ўсё ж, дзе ёсць магчымасць, апрацоўваюць глебу. Ідзе сяўба і падкорм шматгадовай травы. Але большасць гаспадарак у палі выходзіць не спяшаецца - глеба перанасычана вільгацю. Тым не менш для масавай сяўбы гатова ўсё: тэхніка, людзі. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што аснова добрага ўраджаю - гэта арганізаванасць і дысцыпліна.

Таксама Кіраўнік дзяржавы падзяліўся ўражаннямі ад паспяховых выступленняў нашых паралімпійцаў у Пхёнчхане. Прэзідэнт прызнаўся, што пільна сочыць за трансляцыямі, а калі няма магчымасці, глядзіць у запісе. Аляксандр Лукашэнка ўражаны напружанай барацьбой на Паралімпіядзе і задаволены выступленнем беларусаў.