Пётр Парашэнка павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Беларусі

12 октября 2015

Сёння адбылася тэлефонная гутарка Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

Падчас гутаркі былі закрануты некаторыя пытанні беларуска-ўкраінскіх адносін. Кіраўнікі дзвюх дзяржаў дамовіліся аб падтрыманні кантактаў па пытаннях, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

Пётр Парашэнка павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Беларусі.