Аператыўная сітуацыя ў Беларусі на кантролі Прэзідэнта

4 апреля 2023

Пагрозы вельмі сур'ёзныя, часам неверагодныя. Пра гэта заявіў Прэзідэнт на сустрэчы з кіраўнікамі разведак Беларусі і Расіі. Аляксандр Лукашэнка прыняў Сяргея Нарышкіна - дырэктара службы знешняй разведкі Расіі і Івана Церцеля - старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі.

Першы падзякаваў Нарышкіну за дапамогу, якую расійскі бок аказвае ў пераабсталяванні беларускай службы. Гэта і тэхнічная частка.

Адзначыў Прэзідэнт і паляпшэнне якасці разведданых - усё гэта вынікі сумеснай працы. Тым больш, што бакі сутыкаюцца з такімі выклікамі. І ў цэлым і КДБ, і Служба знешняй разведкі Расіі адзначаюць абсалютную адкрытасць у супрацоўніцтве. Агульная праца - гэта і бяспека Саюзнай дзяржавы. Якія галоўныя пагрозы?

Па словах старшыні беларускага Камітэта дзяржаўнай бяспекі, сітуацыя рэгулюецца вельмі аператыўна. Службы ведаюць пайменна і тых, хто гатовы выступаць у ролі тэрарыстаў выканаўцаў у Беларусі, і тых, хто іх рыхтуе ў спецлагерах на Захадзе: Украіны, Літвы, Польшчы, Чэхіі. Кожны з гэтых людзей рана або позна будзе гутарыць з пракурорам - дабавіў Іван Церцель.

 

Цвёрдая пазіцыя беларусаў "у палон не бяром". Сістэма прыцягнення да адказнасці працуе. Але і беларусам самім трэба быць больш пільнымі.