Аб інвестыцыях у спорт і выніках нашых атлетаў гаварылі сёння ў Палацы Незалежнасці

15 декабря 2022

Прэзідэнт заслухаў даклад аб развіцці спорту ва ўмовах санкцый. Сярод удзельнікаў усе, хто адказвае за гэтую сферу. Профільны міністр, віцэ-прэм'ер, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, кіраўнік Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Падстаў для гонару, мяркуючы па спартыўных выніках года, адкрыта мала. А таму Аляксандр Лукашэнка не стане замоўчваць праблемы. Галоўная з якіх - адсутнасць гучных перамог. І гэта пры тым, што ў краіне створана неабходная інфраструктура, а атлеты не пакрыўджаныя фінансава. Прэзідэнт перакананы: няма аб'ектыўных прычын для спартыўных правалаў. І нават санкцыі - не апраўданне.

Прэзідэнт раскрытыкаваў спартыўную сферу за адсутнасць вынікаў

Аб тым, што спорт па-за палітыкай - сёння размовы не ідзе! Нашы атлеты ўдзельнічаюць у міжнародных стартах толькі ў шасці відах спорту. І то без нацыянальнай сімволікі. Аляксандр Лукашэнка зазначыць, што добрага мала, але гэта не катастрофа! "У сапраўднага атлета з сэрца не вырваць нашы сцяг і гімн", - скажа Прэзідэнт. А вынікі трэба паказваць не столькі дзеля высокіх зарплат. Выступаць для людзей, па меркаванні кіраўніка дзяржавы, - галоўны стымул! 

Прэзідэнт аб зарплатах і заахвочваннях спартсменаў

Мінспорта: узнагарода спартсменаў і трэнераў будзе залежаць ад іх вынікаў на спаборніцтвах

Зрэшты, у краіне напрамую ўвяжуць спартыўныя дасягненні з фінансавым заахвочваннем. Узнагарода атлетаў і іх трэнераў будзе залежаць ад вынікаў, паказаных на спартыўных арэнах. Ужо падрыхтаваны праект адпаведнага ўказу. Аб гэтым распавёў па выніках нарады кіраўнік Мінспорта.

Даклад аб развіцці спорту ва ўмовах санкцый

Найбліжэйшыя буйныя старты, якія пакажуць эфектыўнасць работы спартыўнай вертыкалі, ІІ Гульні краін СНД (яны пройдуць у 2023 годзе). Спаборніцтвы нельга праваліць, патрабуе Аляксандр Лукашэнка. Але рыхтаваць спартсменаў, магчыма, будзе іншая каманда чыноўнікаў: Прэзідэнт праанансаваў кадравыя перастановы на старце новага года.