Пра галоўныя аграрныя трэнды гаварылі ў Гомельскай вобласці

18 октября 2013

У свой цяперашні візіт Прэзідэнт закрануў самыя розныя аспекты - ад палявых работ да вялікай праграмы па мадэрнізацыі комплексаў. За апошнія гады наш АПК прывучылі да таго, што абнаўленне і развіццё - працэс пастаянны. Гэта і патрабаванне канкурэнцыі, і адпаведнасць сусветным стандартам. Як вынік, нашы прадукты сёння можна ўбачыць па ўсім свеце - ад Расіі да Арабскіх Эміратаў. Зрэшты, імідж не любой цаной. Прыкладна так можна пазначыць тэму, якую сёння ў Гомельскай вобласці закрануў Аляксандр Лукашэнка, у тым ліку ў гутарцы з кіраўніком Банка развіцця Сяргеем Румасам. Не сакрэт, што шматлікія аграрныя комплексы ўзводзяцца за кошт крэдытных рэсурсаў, і ў многіх ёсць сур'ёзныя праблемы з іх вяртаннем. Тут пазіцыя прынцыповая - грошы трэба аддаваць своечасова.
Рэпартаж Святланы Канапацкай (відэа).