Напярэдадні ў Палацы Рэспублікі прайшоў урачысты сход з удзелам Прэзідэнта Беларусі

4 марта 2017

Напярэдадні 100-годдзя ведамства ў Палацы Рэспублікі прайшоў уачысты сход.

У ім удзельнічаў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і ветэранаў органаў унутраных спраў з прафесійным святам і знамянальным юбілеем. Міліцыя гарантуе належны ўзровень грамадскай бяспекі і ўпэўнена кантралюе сітуацыю. Гісторыю праваахоўных органаў Аляксандр Лукашэнка назваў летапісам гераічнага служэння Айчыне. Новая вяха адкрылася са стварэннем незалежнай дзяржавы. Першыя гады станаўлення суверэннай Беларусі былі няпростымі, але ўдалося забяспечыць правапарадак. І сёння менавіта на МУС ляжыць адказнасць за бяспеку і стабільнае развіццё краіны.

Беларусь уваходзіць у першую дзясятку краін па ўзроўні бяспекі жыцця нараўне з Катарам, Сінгапурам, Аўстрыяй і Японіяй. Умацоўвае ў апошнія гады МУС дынаміку па скарачэнні злачыннасці. А па раскрывальнасці Беларусь абышла ўсе краіны Балтыі, Расію, Казахстан.