Найболей прынцыповай тэмай саміта ў Душанбэ можа стаць бяспека

27 сентября 2018

Сёння пачынаецца рабочы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Таджыкістан. Заўтра ў Душанбэ адбудзецца пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Прэзідэнты разгледзяць і прымуць рашэнні як па пытаннях сённяшняй дзейнасці інтэграцыі, так і па развіцці далейшага ўзаемадзеяння ў ключавых кірунках. Найболей прынцыповай тэмай саміта можа стаць бяспека. Пра гэта журналістам паведаміў пасол Беларусі ў Таджыкістане. Таксама традыцыйна вялікая ўвага эканоміцы і гуманітарнаму супрацоўніцтву. У цэлым кіраўнікі дзяржаў будуць абмяркоўваць каля двух дзясяткаў пытанняў, чакаецца прыняцце некалькіх заяў.

Алег Іваноў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Таджыкістане: "Вядома, у закрытым фармаце заўсёды абмяркоўваюцца глабальныя пытанні. І санкцыйныя рэжымы, напэўна, будуць абмяркоўвацца, якія зараз у свеце набылі незвычайную папулярнасць дзякуючы асобным краінам. І наша сумеснае процідзеянне сучасным выклікам і пагрозам. Кібербяспека таксама належыць да праблематыкі бяспекі".

За рамкамі саміта запланаваныя двухбаковыя мерапрыемствы Беларусі і Таджыкістана. Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон абмяркуюць найболей актуальныя пытанні ўзаемадзеяння і пракантралююць ход рэалізацыі ранейшых дамоўленасцяў. Таксама краіны падрыхтавалі праект усёабдымнага дагавору аб стратэгічным партнёрстве. Ён павінен даць новы імпульс двухбаковаму супрацоўніцтву. У 2017 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Таджыкістанам склаў амаль 43 мільёны долараў. На таджыкскай тэрыторыі дзейнічаюць суб'екты тавараправоднай сеткі больш як 15 беларускіх прадпрыемстваў.