На сустрэчы Прэзідэнта са старшынёй праўлення Банка развіцця паднімалася фінансавая тэма

18 июля 2016

Сяргей Румас далажыў Аляксандру Лукашэнку пра планы структуры на 2016-2020 гады. Стратэгію Банка развіцця на наступныя пяць гадоў Прэзідэнт падтрымаў. Размова, у прыватнасці, ішла пра новыя функцыі, якія будуць у Банка развіцця. Яны звязаныя з усё большай роляй структуры ў эканоміцы Беларусі. Новыя падыходы і прапановы будуць занесеныя ў праект стратэгіі, якую ўжо ў чацвер разгледзяць на пасяджэнні наглядальнага савета Банка развіцця. Прэзідэнт пацікавіўся і грамадскімі праектамі, якія курыруе фінансавая структура.

Сяргей Румас, старшыня праўлення Банка развіцця Беларусі: "Час ідзе, Банку развіцця ўжо 5 гадоў споўнілася, мы выканалі сваю першую стратэгію на 2013-2015 гады, і я хацеў Вам далажыць пра асноўныя вынікі. Адначасова мы сканчаем працу над новай стратэгіяй. І ёсць некалькі момантаў, якія датычацца пашырэння мандата, пашырэння дзейнасці Банка развіцця, я хацеў бы таксама з вамі ўзгадніць".

Прэзідэнт сёння таксама даручыў Банку развіцця больш актыўна падтрымліваць малы і сярэдні бізнес. Гэтая функцыя фінансавай структуры будзе адлюстраваная ў стратэгіі развіцця на 2016-2020 гады.