На нарадзе у Прэзідэнта абмяркоўвалі ход мадэрнізацыі фармпрадпрыемстваў

21 февраля 2015
Беларусы павінны быць забяспечаныя даступнымі і якаснымі айчыннымі лякарствамі. Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў напярэдадні на нарадзе аб стане і перспектывах развіцця беларускай фармацэўтыкі. Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы,  апошнія гады назіраецца рост імпартных прэпаратаў. У нашай краіне створаная база для развіцця фармацэўтычнай прамысловасці. Праводзіцца мадэрнізацыя медустаноў. На нарадзе абмяркоўвалі ход мадэрнізацыі фармпрадпрыемстваў. Кіраўнік дзяржавы цікавіўся тэмпамі нарошчвання экспартнага патэнцыялу галіны, а таксама прычынамі, якія стрымліваюць рост паставак беларускіх лякарстваў у Расію, Украіну, Казахстан і краіны далёкага замежжа. Па выніках нарады Прэзідэнт падтрымаў прапанаваную Міністэрствам аховы здароўя Праграму развіцця фармацэўтычнай вытворчасці да 2020 года.