Мінск і Кішынёў шукаюць новыя кірункі супрацоўніцтва

2 ноября 2018

Аб развіцці двухбаковых адносін гаварылі ўчора ў Палацы Незалежнасці. На сустрэчы з прэм'ер-міністрам Малдовы Паўлам Філіпам Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што ў краін няма закрытых галін для супрацоўніцтва, а любыя нашы кантракты выгадныя абодвум бакам. У якасці прыкладу Аляксандр Лукашэнка прывёў супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, у прыватнасці, пастаўкі насення кукурузы з Малдовы ў Беларусь. Апроч традыцыйных паставак у Малдову нашай тэхнікі, попытам карыстаюцца прадукты харчавання і лекі. Сёлета краіны ўжо нагандлявалі амаль на 150 мільёнаў долараў. У Палацы Незалежнасці абмеркавалі выхад на тавараабарот у паўмільярда.

Прэм'ер-міністр Малдовы - адзін з гасцей Мюнхенскай канферэнцыі. Прадстаўнічы і аўтарытэтны форум, які завяршыўся ўчора ў Мінску, даў магчымасць абмеркаваць і двухбаковыя адносіны. Шматлікія кіраўнікі замежных дэлегацый прасілі аб асабістай сустрэчы з Кіраўніком дзяржавы.