Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Прэзідэнта Літвы

1 марта 2015

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі Далю Грыбаўскайтэ.
"Перакананы, што Ваш вялікі вопыт, шматгранная дзейнасць на пасадзе Прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі будуць і ў далейшым садзейнічаць сацыяльна-эканамічнаму росквіту вашай краіны, развіццю ўсебаковых беларуска-літоўскіх сувязей", - гаворыцца ў віншаванні.