Лукашэнка павіншаваў Пуціна з Днём Расіі

12 июня 2023

З Днём Расіі Прэзідэнта Уладзіміра Пуціна павіншаваў кіраўнік беларускай дзяржавы.

"Гэтае свята стала для ўсіх расіян сімвалам народнага адзінства і гонару, веры ў лепшую будучыню сваёй вялікай краіны, якая мае багатую гісторыю і ўнікальную культурную спадчыну, - гаворыцца ў віншаванні. - Сёння Расійская Федэрацыя цвёрда адстойвае нацыянальныя інтарэсы, стварае ўмовы для суверэннага развіцця, паслядоўна ўмацоўвае пазіцыі на міжнароднай арэне. Вашы прыхільнасць ідэалам справядлівасці, высокая адказнасць за лёс дзяржавы, імкненне да гарантавання бяспекі атрымалі ўсеагульную падтрымку розных пакаленняў расійскіх грамадзян. Перакананы, адносіны Мінска і Масквы, змацаваныя векавой сувяззю сяброўства і братэрства, нашымі сумеснымі намаганнямі будуць і надалей няўхільна пашырацца і паглыбляцца", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Віншавальныя пасланні ад Прэзідэнта Беларусі таксама накіраваны старшыні ўрада Расіі, старшыні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы Міхаілу Мішустціу, старшыні Савета Федэрацыі Валянціне Мацвіенцы і старшыні Дзяржаўнай Думы, старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Вячаславу Валодзіну.