Лукашэнка павіншаваў Бердымухамедава з днём нараджэння

29 июня 2023
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Нацыянальнага лідара туркменскага народа, Старшыню Халк Маслахаты Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з днём нараджэння, паведамляе БЕЛТА.

"Ваш вялікі жыццёвы вопыт, рознабаковыя веды і арганізатарскі талент, якія абапіраюцца на шырокую падтрымку і давер народа, усяляк спрыяюць развіццю і росквіту незалежнай туркменскай дзяржавы", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Гурбангулы Бердымухамедаву добрага здароўя, шчасця, плённай стваральнай працы на карысць дружалюбнага Туркменістана.