Лукашэнка на нарадзе па пытаннях пасажырскіх перавозак: Бяспека і легальная праца - галоўнае!

14 ноября 2023

Адзіныя правілы гульні для ўсіх! Менавіта па такім прынцыпе павінны быць арганізаваны пасажырскія перавозкі ў Беларусі. Настаў час усё тут прывесці ў парадак. І гэта жорсткая пазіцыя Прэзідэнта.

Сёння на нарадзе ў Палацы Незалежнасці абмяркоўвалі праект указа, падрыхтаваны ўрадам. Гэта найважнейшы дакумент, а таму ён павінен быць вычарпальным. Там прадугледжаны навацыі, неабходныя сёння: і стварэнне дзяржрэестра легальных перавозчыкаў, і патрабаванні да інтэрнет-агрэгатараў. Перавозчыкі павінны працаваць па законе: гэта падаткі краіны і - што яшчэ больш важна - штодзённая бяспека людзей. Праверкі паказалі шэраг сур'ёзных парушэнняў у гэтай сферы. Гучныя ДТЗ сталі сапраўдным халодным душам. Ёсць пытанні да празрыстасці работы некаторых маршрутак і таксі.

Дакумент, які абмяркоўваецца, дапаможа навесці парадак, вызначыць правілы і сістэму работы, а за выяўленыя парушэнні караць. Наталля Брэвус з падрабязнасцямі (гл. відэа).