Лукашэнка даў параду беларускім жанчынам: Трэба жыць тут і зараз, зазіраючы ў будучыню

5 марта 2024

Жаночы рух у Беларусі стаў той сілай, з якой нельга не лічыцца. Прэзідэнт сёння сустрэўся і пагутарыў на самыя розныя тэмы з актывам Беларускага саюза жанчын. Настрой, вядома, святочны напярэдадні 8 Сакавіка. Але абмяркоўвалі не толькі пытанні "лёгкія". А яшчэ прыгожыя дамы атрымалі заслужаныя ўзнагароды з рук кіраўніка дзяржавы. Ордэн Маці, медалі "За працоўныя заслугі" і Францыска Скарыны - жанчыны сёння павінны паспяваць зрабіць шмат, так склалася ў грамадстве. З іншага боку, на гэтае ж грамадства сваёй працай яны аказваюць сур'ёзны ўплыў. Беларускі шмат чаго вырашаюць у краіне.

Дзяржава захоўвае выразныя гендарныя пазіцыі. Але пры гэтым у прадстаўніц прыгожай паловы  няма ніякіх сацыяльных абмежаванняў. Няма ў нас чыста мужчынскіх прафесій або заняткаў. А калі дзесьці і больш мужчын, то толькі для таго, каб не грузіць нас звышмеры.

Што пыталі ў Прэзідэнта напярэдадні 8 Сакавіка ўдзельніцы самага вялікага жаночага саюза краіны,  ведае Кацярына Круталевіч (відэа).