Як знізіць пазыковую нагрузку на эканоміку, абмяркоўваюць на нарадзе з Кіраўніком дзяржавы

19 декабря 2017

Праблемы прадпрыемстваў і банкаў не павінны перакладацца на бюджэт. Як знізіць пазыковую нагрузку на эканоміку, абмяркоўваюць сёння на нарадзе з Кіраўніком дзяржавы.

Урад і Нацбанк падрыхтавалі свае прапановы. Сярод варыянтаў - уцягванне банкаў у працэс кіравання, гэта значыць абмен даўгоў на акцыі прадпрыемства. Таксама разглядаецца магчымасць продажу або прабачэння доўгу. Ёсць у праекце ўказа і пункт рэструктурызацыі плацяжоў у бюджэт. У цэлым узровень закрэдытаванасці зараз не дазваляе эфектыўна развівацца некаторым арганізацыям. Прычына - у праліках бізнес-планавання, праз якія і спатрэбіліся бюджэтныя пазыкі, адтэрміноўкі і растэрміноўкі. Так, за 2015-16 гады было прынята каля 10 рашэнняў на агульную суму звыш 1,8 мільярда долараў.

Паводле ацэнак урада, новыя меры знізяць аб'ёмы фінансавай запазычанасці прадпрыемстваў і ўмацуюць пазіцыі крэдытаатрымальнікаў. А таксама дапамогуць залучыць банкаўскую сістэму ў працу з праблемнымі арганізацыямі.