Як будзе развівацца ЕАЭС? Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з кіраўнікамі ўрадаў краін – удзельнікаў інтэграцыі

27 ноября 2018

Гульня па правілах і прадказальнасць: як далей будзе развівацца Еўразійскі эканамічны саюз? З кіраўнікамі ўрадаў краін – удзельнікаў гэтай інтэграцыі сёння сустрэўся Прэзідэнт Беларусі.

За амаль 4 гады дзеяння дагавора аб ЕАЭС ужо праведзена сур'ёзная работа па аб'яднанні аднаго з самых глабальных рынкаў кантынента. Філасофія па стварэнні абсалютна свабодных калідораў руху тавараў, паслуг, капіталу і рабочай сілы на практыцы ўсё яшчэ сутыкаецца з бар'ерамі ў арганізацыі. У зносінах з кіраўнікамі ўрадаў Беларусі, Расіі, Казахстана, Арменіі і Кыргызстана на гэтым зрабіў асобны акцэнт Аляксандр Лукашэнка. Праблемы вядомыя, і іх трэба вырашаць для станаўлення паўнавартаснага эканамічнага саюза. Зараз размова ідзе пра імпульс, які неабходны ў барацьбе з перашкодамі на ўнутраным рынку.

Краіны ЕАЭС вядуць работу па ўхіленні 66 гандлёвых перашкод. Усе яны сабраныя ў так званую "Белую кнігу". Аб перспектывах вырашэння гэтых пытанняў эксклюзіўна расказаў старшыня калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Таксама сярод найважнейшых аспектаў працы лічбавы парадак дня ЕАЭС і ўзмацненне ролі Еўразійскай эканамічнай камісіі. Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу і на тое, што застаюцца не ахопленымі інтэграцыяй такія тэмы, як экалогія, аднаўляльная энергетыка, космас, медыцына, турызм і спорт. Гэта тыя сферы, у якіх тояцца выгадныя рэзервы супрацоўніцтва. Нагадаем, сёння ж у Мінску адбудуцца пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў вузкім і пашыраным складах.