Кадравы дзень у Прэзідэнта

14 ноября 2013
Сёння он адзначыўся адразу некалькімі перастаноўкамі ў губернатарскім корпусе. Так, кіраўніком сталічнага рэгіёну прызначаны Сямён Шапіра, зараз ужо экс-губернатар Гродзенскай вобласці. Кіраванне Гродзенскім аблвыканкамам у сваю чаргу даверана Уладзіміру Краўцову - дэпутату Палаты прадстаўнікоў, які з'яўляўся старшынёй Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы. Прадстаўляючы кіраўнікоў на новыя пасады, Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на развіцці, перш за ўсё, эканамічных паказчыкаў у рэгіёнах і заклікаў кіраўнікоў да дынамічнай і абдуманай працы без паспешных рашэнняў.

Сярод задач новага губернатара сталічнага рэгіёну - істотнае развіццё прамысловасці, сельскай гаспадаркі і сацыяльнай сферы. Па шматлікіх пазіцыях Міншчына павінна дасягнуць узроўню Гродзенскай вобласці. Што тычыцца прыгранічнага рэгіёну, тут важна не толькі захаваць высокія эканамічныя паказчыкі, але і выкарыстаць патэнцыял, які ёсць у вобласці для далейшага развіцця ключавых галін.

Больш падрабязна аб новых асобах у структуры выканаўчай улады - у нашых наступных выпусках.