Кадравы дзень у Прэзідэнта

25 июня 2015

Кіраўнік дзяржавы прызначыў новых кіраўнікоў дыпмісій у Азербайджане, Арменіі, Чэхіі і на Кубе. Акрамя таго, кадравыя змяненні адбыліся ў міністэрскім корпусе і ў рэгіянальнай вертыкалі. Так, у Беларусі новы міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Андрэй Каўхута ў гэтай сферы чалавек добра знаёмы. Геолаг, аўтар больш чым ста навуковых прац. Таксама ў Гомельскім і Гродзенскім рэгіёнах Кіраўнік дзяржавы вызначыў новых памочнікаў.

Каму даручылі высокія пасады, раскажа Ілона Красуцкая.

Для новых кіраўнікоў гэты чацвер стане асаблівай адзнакай у біяграфіі. Усё ж падзея знакавая: уздым па кар'ернай лесвіцы. Але экскурс у прафесію не спатрэбіцца. Сферы дзейнасці кожнаму знаёмыя добра.

Кіраўнік дзяржавы сёння вызначыў сваіх памочнікаў у рэгіёнах. Гэтую місію ў Гомельскай вобласці возьме на сябе Аляксандр Турчын. Для гэтага ўжо экс-намесніку старшыні Мінскага аблвыканкама прыйдзецца пераехаць са сталіцы. Правая рука Прэзідэнта ў Гродзенскай вобласці зараз Сяргей Раўнейка. Апошнія гады працаваў у галоўным упраўленні Камітэта дзяржкантролю. Як раз курыраваў заходні рэгіён. Абодвух Аляксандр Лукашэнка скіраваў на актыўную працу. Клопатаў дадасца і падчас выбарчай кампаніі.

Пасля сустрэчы з Кіраўніком дзяржавы галоўныя інспектары па Гомельскай і Гродзенскай абласцях пагутарылі з журналістамі. Кадравыя пытанні, уборачная кампанія - тое, чым у першую чаргу зоймуцца прэзідэнцкія памочнікі.

З гэтага часу ў Беларусі новы міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. У гэтым плане ў Андрэя Каўхуты цвёрдая глеба пад нагамі. Геолаг, аўтар больш чым ста навуковых прац. На думку Аляксандра Лукашэнкі, новаму кіраўніку ведамства трэба капнуць глыбока. Прыярытэтам павінны стаць эканамічныя падыходы ў выкарыстанні прыродных рэсурсаў. Чакае Прэзідэнт і ініцыятыў па лініі міжнароднага супрацоўніцтва.

Папоўніўся і кадравы рэестр знешнепалітычнага ведамства. На пасадзе пасла Генадзь Ахрамовіч адправіцца ў Азербайджан, яго калега Ігар Назарук - у Арменію. Аляксандр Аляксандраў узначаліць пасольства Беларусі на Кубе, а Валерыў Курдзюкоў у Чэхіі. Ала Фёдарава ў якасці генконсула адправіцца ў Беласток. Даючы згоду на гэтыя прызначэнні, Аляксандр Лукашэнка арыентаваў дыпламатаў на эканамічныя складальнікі іх дзейнасці: прыцягненне інвестыцый і дыверсіфікацыю экспарту.

Новых кіраўнікоў атрымала і рэгіянальная вертыкаль. Мікалай Токар з гэтага часу першы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама. Намеснікам старшыні стаў Міхаіл Сяркоў. Старшынёй Пружанскага райвыканкама прызначаны Міхаіл Крэйдзіч. Аляксандр Пачко ўзначаліць Лунінецкі райвыканкам. Уладзімір Белавус будзе курыраваць будаўніцтва і ЖКГ у статусе намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама. Ідэнтычная пасада ў Дзмітрыя Харытончыка, толькі ў Магілёўскай вобласці. Пётр Карабач з гэтага часу старшыня Гарадоцкага райвыканкама. Падчас асабістай сустрэчы Аляксандр Лукашэнка адразу сфарміраваў спіс даручэнняў. Стан спраў у сельскай гаспадарцы і ЖКГ стане нагляднай ілюстрацыяй здольнасцяў новых кіраўнікоў.

Кіраўнік дзяржавы сёння таксама прызначыў Вольгу Доўнар намеснікам старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта;

Алену Машніну - членам праўлення Нацбанка Беларусі.

Прэзідэнт таксама даў згоду на прызначэнне: Аляксандра Шастакова - намеснікам міністра архітэктуры і будаўніцтва;

Святлану Шаўчэнку - намеснікам міністра па падатках і зборах;

Андрэя Лабовіча - першым намеснікам міністра працы і сацабароны;

Валянціна Татарыцкага - першым намеснікам старшыні Дзяржкамітэта па стандартызацыі;

Мікалая Самасейкі - першым намеснікам адказнага сакратара Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі;

Віктара Сянько - членам Віцебскага аблвыканкама;

Ігара Яўсеева - членам Мінскага аблвыканкама;

Юрыя Чачукевіча - членам Мінскага гарвыканкама.