Вынікі праверкі Узброеных сіл Беларусі абмяркоўваюць у Палацы Незалежнасці

31 мая 2018

Пачынаючы з лютага, яна праходзіла па распараджэнні Прэзідэнта і закранула ўсе віды войскаў, у тым ліку авіяцыю. Усяго з запасу на службу былі прызваны 2 тысячы чалавек для праверкі рэальнага стану спраў у арміі і ідэалагічнай работы, якая ўплывае на воінскую дысцыпліну. З улікам сучасных выклікаў і пагроз, як не раз заяўляў Прэзідэнт Беларусі, порах важна трымаць сухім. Беларуская армія - адзін з інструментаў гарантавання бяспекі, таму ў яе ўтрыманне і пераўзбраенне дзяржава ўкладвае істотныя сродкі. Сёння на нарадзе з удзелам Кіраўніка дзяржавы ў тым ліку абмяркоўваліся і праблемныя пытанні. Амаль усе недахопы суб'ектыўнага характару. Размова ідзе наконт фармалізму і банальнай неарганізаванасці.

У арміі захоўваецца ўстойлівая тэндэнцыя да скарачэння правапарушэнняў, але яны ёсць. Па такім паказчыку, як каэфіцыент злачыннасці, сітуацыя ва Узброеных сілах лепш, чым у цэлым па краіне. Адносна стабільны і стан па карупцыйных праявах. Менш стала і злачынстваў, звязаных з гібеллю асабовага складу. Падрабязнасці вялікай нарады ў Палацы Незалежнасці ў нашых наступных выпусках.