У гэту суботу зноў можна патэлефанаваць мясцовым уладам і вырашыць набалелыя пытанні

16 мая 2016

У гэту суботу з 9 раніцы і да апоўдня зноў можна патэлефанаваць мясцовым уладам і вырашыць набалелыя пытанні. Самі прадстаўнікі Мінгарвыканкама і абласных выканаўчых камітэтаў гавораць, што такая форма працы эфектыўная: званкоў усё менш. Але тым не менш. Прамыя лініі таксама правядуць старшыні гарадскіх і раённых выканкамаў, іх намеснікі і кіраўнікі спраў. На сувязь выйдуць і ў некаторых міністэрствах і ведамствах.