Дзяржава разгледзіць магчымасць падтрымкі развiцця холдынга "Амкадор"

27 мая 2016

Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, калі наведваў даччыную кампанію "Амкадор-Пінск". У цэлым прадпрыемствы холдынга працуюць устойліва, вырабляюць канкурэнтаздольную прадукцыю. Аднак усё ж ёсць некаторыя цяжкасці, абумоўленыя знешнімі фактарамі і курсавымі розніцамі. Аляксандр Лукашэнка наведаў выставу найноўшай тэхнікі, якую вырабляюць на прадпрыемствах "Амкадор" і "Салеа". Тут выпускаюць сучасную тэхніку для дарожнай і будаўнічай галін. Сёння гэта 90 мадэляў машын і абсталявання, а таксама больш за дзве тысячы вырабаў для гідраўлічных сістэм мабільнай тэхнікі і станочнага абсталявання. Геаграфія экспарту холдынга - 40 краін. Кіраўнік дзяржавы пагутарыў і з працоўным калектывам прадпрыемства. Адно з пытанняў датычылася найважнейшай грамадска-палітычнай падзеі гэтага года - Усебеларускага народнага сходу. Прэзідэнт пракаменціраваў стратэгію развіцця Беларусі на наступнае пяцігоддзе.

Падрабязнасці рабочай паездкі Кіраўніка дзяржавы ў Брэсцкую вобласць глядзіце ў наступным выпуску навін.