Кіраўнік дзяржавы правёў сустрэчу з Мікалаем Бардзюжам

10 февраля 2016

Учора Кіраўнік дзяржавы правёў сустрэчу з Генеральным сакратаром АДКБ Мікалаем Бардзюжам. На думку Аляксандра Лукашэнкі, рэсурс Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы выкарыстоўваецца не ў поўнай меры. У свеце складаецца напружаная сітуацыя, а бяспека ў рэгіёне адбіваецца і на эканоміцы. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэтыя пытанні абмяркоўваліся і на апошняй сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

У пачатку лютага прайшло пасяджэнне каардынацыйнага савета кіраўнікоў кампетэнтных органаў дзяржаў - членаў арганізацыі. Абмяркоўвалася незаконная міграцыя. Улічваючы сітуацыю з мігрантамі ў Еўропе, магчымыя спробы пераарыентацыі іх на краіны АДКБ.

Сітуацыя ў рэгіёне АДКБ у цэлым стабільная. У тым ліку дзякуючы высілкам кіраўніцтва краін у сістэмах нацбяспекі, а таксама сілавым ведамствам.