Кіраўнік дзяржавы прыняў з дакладам кіраўнікоў сілавога блока краіны

28 октября 2019
Ваенна-палітычнае становішча - актыўнасць НАТА ля меж Беларусі стала прычынай  для дыялогу Прэзідэнта з міністрам абароны, дзяржсакратаром Савета бяспекі і намеснікам начальніка Генштаба Узброеных Сіл.

Залімітавая актыўнасць ля нашых меж не можа не выклікаць занепакоенасці

Вясной у Літве пройдуць буйнамаштабныя вучэнні Паўночнаатлантычнага альянсу. Цяжкая бронетэхніка: амерыканскія танкі "Абрамс" і баявыя машыны пяхоты "Брэдлі" ўжо прыбылі на палігон Пабрадэ,  гэта прыкладна за 15 кіламетраў ад мяжы з Беларуссю. У манеўрах прымуць удзел каля 40 тысяч вайскоўцаў, паўтысячы з іх ужо ў суседняй Літве. Падчас вучэнняў будзе адпрацоўвацца перакіданне войскаў рознымі спосабамі. Такая актыўнасць ля нашых меж не можа не выклікаць турботу. Кіраўнік дзяржавы даручыў дзяржсакратарыяту Савета бяспекі і Мінабароны ўнесці адпаведныя прапановы  пэўныя меры па гарантаванні бяспекі дзяржавы.

Пазіцыя Беларусі -  мы гатовыя да адэкватных адказаў на любыя дзеянні

З'яўленне амерыканскіх танкавых падраздзяленняў у непасрэднай блізкасці ад мяжы з нашай краінай аб'ектыўна вымушае Мінск прапрацоўваць меры  рэагавання ў адказ. Пазіцыя Беларусі такая: мы не збіраемся бразгаць зброяй, але гатовыя да адэкватных адказаў на любыя дзеянні. Трэба ўлічваць той факт, што вучэнні будуць праходзіць у непасрэднай блізкасці ад Беларускай АЭС. Яна абароненая з паветра найноўшым узбраеннем, але Кіраўнік дзяржавы даручыў узмацніць яе наземную абарону. Падрабязнасці ў наступных выпусках.