Кіраўнік дзяржавы адказаў на пытанні журналістаў

9 мая 2014

Сёння Прэзідэнт адказаў на пытанні журналістаў. Галоўнай тэмай сталі вынікі перамоў Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам Расіі, што адбыліся напярэдадні ў Маскве. Як падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы, бакам удалося дасягнуць дамоўленасці па ўсіх пытаннях. У прыватнасці, Беларусь і Расія вырашылі пытанне наконт паставак нафты пад поўную патрэбнасць і наконт паэтапнай адмены выплаты экспартных пошлін на нафтапрадукты. Няма праблем і з паступленнем крэдытных рэсурсаў. У цэлым вынікі двухдзённага візіту ў Маскву Прэзідэнт назваў паспяховымі і плённымі.


Абверг Прэзідэнт і чарговы ўсплёск чутак наконт дэвальвацыі нацыянальнай валюты. Быў закрануты і шэраг іншых тэм.