Кіраўнік дзяржавы нездаволены абаронай беларускіх меж

26 июля 2016

Кіраўнік дзяржавы нездаволены тым, як абаронены беларускія межы. Аб гэтым сёння Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па выніках раптоўнай праверкі дзейнасці Памежнага камітэта. Яна праходзіла непасрэдна на дзяржаўнай мяжы, доўжылася два месяцы і выявіла шэраг сур'ёзных прабелаў у гарантаванні бяспекі. Прэзідэнт не стаў праводзіць "разбор палётаў" кулуарна, а ініцыяваў прынцыповую і адкрытую гутарку з сілавікамі, якія непасрэдна адказваюць за першы бар'ер для трансмежнай злачыннасці - з фактамі праверкі на руках.

Гэта ўжо трэцяя сур'ёзная гутарка аб бяспецы на мяжы ў Кіраўніка дзяржавы. Жорсткія патрабаванні па ўзмацненні дзяржаўных рубяжоў Прэзідэнт ставіў, падпісваючы штогадовае рашэнне на ахову беларускай мяжы і прымаючы з дакладам Дзяржсакратара Савета Бяспекі. 

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з улікам транзітнага становішча Беларусі ў Еўропе, узрыванебяспечнай сітуацыі ля нашых меж і актывізацыі тэрарыстаў і экстрэмістаў, ахова мяжы становіцца першараднай задачай дзяржавы. Падрабязнасці нарады - у нашых наступных выпусках.