На нарадзе ў Прэзідэнта з кіраўніцтвам Саўміна абмяркоўваліся адразу сем праектаў указаў

9 марта 2020
Сёння ў Прэзідэнта абмяркоўваліся адразу сем праектаў указаў. Пытанні  розныя і закранаюць важныя сферы, а значыць, інтарэсы грамадства. Таму было прапанавана ў такім складзе пралічыць усе за і супраць: мэтазгоднасць, а галоўнае наступствы  рашэнняў. Патрабаванне Прэзідэнта - ні адно з дзеянняў не павінна выклікаць нязручнасці для людзей, а наадварот, у многіх момантах у прамым сэнсе спрасціць жыццё і зрабіць яго больш камфортным. 

Тэму працягне Ілона Красуцкая.

Прэзідэнт сабраў на нараду ўрадавы блок


Прэзідэнт збірае ўрад, зараз першая асацыяцыя – будуць абмяркоўваць нафтахімічны комплекс. Пакуль у гэтым кірунку не вырашаны пытанні, ідзе пошук альтэрнатыўных варыянтаў. Размова не толькі аб пастаўках. Узяць хоць бы вытворчасць электратранспарту ў краіне. Вось наш адказ нявызначанасці з цэнамі на чорнае золата і адпаведна паліва.

Забеспячэнне інтарэсаў людзей - у цэнтры эканомікі


Але, як гаворыцца, не нафтай адзінай, у краіне дастаткова сфер, якія ў чаканні важных рашэнняў. Гэта і экалогія, прадпрыемствы-банкруты (стварыць спецфонд, каб абараніць супрацоўнікаў, зусім нядаўна прапаноўвалі прафсаюзы), а яшчэ сфера АПК. 7 праектаў указаў сёння абмеркавалі на нарадзе ў Прэзідэнта. Вырашана яшчэ раз усё ўзважыць, каб не атрымалася так, што прапанавалі ўказ, а потым доўга думалі, што з гэтым рабіць.

Беларусь у экатрэндзе


Беларусь мэтанакіравана падтрымлівае экатрэнд: у магазінах больш напояў у шкле, фітнес-цэнтры і кафэ адмаўляюцца ад пластыкавага і іншага неэкалагічнага посуду на вынас. Больш за тое, прыходзіш са сваім - робяць скідку. У перспектыве яшчэ адно рашэнне для Беларусі на карысць зялёнага руху - дэпазітна-закладная сістэма выкарыстання тары. 

Набываючы тавар, пакупнік аплачвае не толькі яго кошт, але і заклад. Згодна з планам,  гэта 20 капеек за ёмістасць. Відавочна, будзе жаданне вярнуць свае грошы.

У чаканні айчыннага электракара


Пра экалогію гавораць з трыбун ААН, селебрыці ахвяруюць вялікія сумы на праграмы па абароне навакольнага асяроддзя, а ўклад аўтааматараў у дадзеным выпадку - выбар экалагічнага транспарту. Запраўкі для электракараў айчыннай вытворчасці ў Мінску ўжо сустракаюцца часцей, чаго не скажаш пра аўто. Сёлета з'явяцца яшчэ 150 заправачных пунктаў. А для тых, хто гатовы зрабіць выбар на карысць экалагічнага аўтамабіля, будуць прадугледжаны падатковыя і іншыя бонусы.

Не захаваў дзяржмаёмасць - вярні ўрон


Магчыма, у будучыні ў Беларусі з'явяцца аграэлектракары, а пакуль галоўнае зберагчы тое, што служыць сёння. У краіне ўдасканаляць сістэму дзяржкантролю за станам сельгастэхнікі і абсталявання. Гаворачы па-простаму: не збярог дзяржмаёмасць - адкажаш па поўнай. Абмяркоўвалі сёння і дакумент, які павінен павысіць эфектыўнасць працы мясцовай улады. Тут, як сказаў наш Прэзідэнт, грошы самае галоўнае. Калі будзе фінансавы вынік, будзе і заахвочванне ў якасці прэміі. Усе праекты ўказаў Кіраўнік дзяржавы адправіў на дапрацоўку, ураду ў гэтым часткова дапаможа парламент.