Егіпет адкрые пасольства ў Мінску

19 февраля 2020
Беларусь і Егіпет робяць асаблівую стаўку на сумесныя прадпрыемствы. Добрыя напрацоўкі ёсць і ў прамысловай, і ў навуковай, і нават адукацыйных сферах.

Беларусь і Егіпет: стаўка на прамысловасць


Пра гэта распавёў журналістам Аляксандр Лукашэнка па выніках перамоў з кіраўніком Егіпта. Яшчэ адзін важны момант - удзел нашай краіны ў стварэнні асаблівай эканамічнай зоны Суэцкага канала. Гэта, дарэчы, адзін з асноўных пунктаў перамоў. У цэлым   планы ў Мінска і Каіра  вялікія.

Характэрна, што эканамічныя сувязі далі добры штуршок развіццю дыпламатычных. Егіпет плануе зрабіць тое, аб чым гаварылі даволі даўно, - адкрыць пасольства ў Мінску. Адзначылі лідары ў размове і падобны погляд на геапалітыку. Ёсць жаданне ў Беларусі дапамагчы афрыканскай рэспубліцы ў сферы бяспекі. Дарэчы, перамовы праходзілі ў некалькі этапаў: прыкладна гадзіну лідары размаўлялі ў фармаце сам-насам, пасля - у пашыраным складзе пры ўдзеле дэлегацый. Па выніках  падпісалі шэраг дакументаў. 

Егіпет адкрые пасольства ў Мінску


Зусім хутка пачне працу камісія па двухбаковым супрацоўніцтве і палітычным дыялогу. Зацвердзілі і міжурадавую праграму аб узаемнай дапамозе ў мытных справах. 

Трэці візіт А. Лукашэнкі ў Егіпет


Краіны сёння аб'ядноўвае з дзясятак праектаў. Палова з іх - сумесная праца ў прамысловасці, вытворчасць тэхнікі МАЗ, МТЗ, "Амкадор". Плануем нарасціць пастаўкі мэблі і будаўнічых матэрыялаў. Гэта ўжо трэці візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Егіпет. Раней Прэзідэнт наведваў афрыканскую рэспубліку ў 1998 і 2017 гадах. Тавараабарот вырас за папярэднія 12 месяцаў на 32 % і склаў 142 мільёны долараў.