Дэкрэт "Аб развіцці лічбавай эканомікі" - галоўная тэма для абмеркавання беларускіх экспертаў

23 декабря 2017

Дэкрэт "Аб развіцці лічбавай эканомікі" застаецца адной з галоўных тэм для абмеркавання і сярод беларускіх экспертаў.

Напярэдадні аб ім гаварылі на вялікай сустрэчы Прэзідэнта з прадстаўнікамі бізнес-колаў. Удзельнікамі гутаркі сталі дзве з паловай сотні чалавек - ад рамеснікаў да ўладальнікаў буйных кампаній. Рэвалюцыйны дакумент закране практычна ўсе сферы дзейнасці, але яго галоўная мэта - прыцягнуць у краіну сусветныя IT-кампаніі. І, умоўна гаворачы, інвеставаць у будучыню. Укараненне найноўшых фінансавых інструментаў дазволіць Беларусі стаць рэгіянальным цэнтрам кампетэнцый у сферы высокіх тэхналогій, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

Такім чынам, у Беларусі створаны правобраз новага сусветнага фінансавага цэнтра, які не толькі прыцягвае інвестыцыі, але і дае працу кадрам высокай кваліфікацыі. Гэта несумнеўная карысць у цэлым для рэальнага сектара эканомікі, а значыць - і для кожнага чалавека.

Яшчэ восенню Прэзідэнтам быў падпісаны пакет дакументаў па лібералізацыі бізнесу. Такім чынам ухілілі адміністрацыйныя бар'еры, якія перашкаджалі дзелавой ініцыятыве. А ў цэлым рашэнне дало магутны імпульс развіццю прыватнага сектара эканомікі, які зараз таксама разглядаецца праз прызму IТ-сферы. Як фундаментальны "лічбавы" дэкрэт зменіць структуру беларускага рынку? Сваім меркаваннем у эксклюзіўным інтэрв'ю падзяліўся старшыня праўлення Нацбанка.

Такім чынам, як будзе развівацца сфера IТ і які імпульс надасць новы закон аб лічбавай эканоміцы - абмяркуем з экспертамі ў "Галоўным эфіры".