Дэкрэт №28 павялічыць спіс месцаў у Беларусі, забароненых для курэння

28 июля 2016

Электронныя гаджэты для курцоў прыраўняюць да тытунёвых вырабаў, а звычайная цыгарэта ў рэстаране можа павярнуцца дадатковым рахункам у выглядзе штрафу.

Міністэрства здароўя Беларусі ініцыявала папраўкі ў антытытунёвае заканадаўства. Абноўлены праект дэкрэта сёння абмеркавалі на нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы. Паводле вынікаў апытання, у Беларусі курыць амаль палова мужчын і чвэрць жанчын. Узрост самых заўзятых курцоў ад 24 да 39 гадоў. Прычым кожны трэці штодня выкурвае больш за пачак цыгарэт. На думку Аляксандра Лукашэнкі, для дасягнення дадатнага выніку ў тытунёвай праблеме патрэбныя не татальныя забароны, а прадуманы комплекс мер.

Дэкрэт №28 павялічыць спіс месцаў у Беларусі, забароненых для курэння. Гэта кране рэстараны, кафэ, сферы забаўнага і гасцінічнага бізнесу, а таксама прыпынкі грамадскага транспарту. У цэлым прапануемыя меры Кіраўнік дзяржавы падтрымаў, тым не менш на працягу месяца дакумент дапрацуюць. Штогод ад хвароб, звязаных з курэннем, у свеце памірае больш за шэсць мільёнаў чалавек. І больш як 17 000 з іх - беларусы. Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, калі праблема не будзе вырашацца, то да 2030 года шкодная звычка будзе забіраць жыцці васьмі мільёнаў чалавек за год. Падрабязнасці нарады ў наступных выпусках.