Бяспека грамадзян - галоўная задача кожнай дзяржавы

5 июня 2014

Новыя выклікі і пагрозы патрабуюць максімальнага выкарыстання інтэграцыйных магчымасцяў СНД для ўмацавання бяспекі. Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый, якія ўдзельнічаюць у 36-м пасяджэнні Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных службаў дзяржаў Садружнасці.


Кіраўнік дзяржавы перакананы, што органы бяспекі краін СНД павінны фарміраваць сумесныя механізмы рэагавання на дэстабілізуючыя фактары. Пры гэтым Прэзідэнт канстатаваў, што апошнім часам традыцыйныя міжнародныя інстытуты гарантавання бяспекі, на жаль, не заўсёды здольныя эфектыўна супрацьстаяць глабальным выклікам.

На думку беларускага лідара, у фармаце СНД менавіта спецслужбы закліканыя выяўляць рызыкі і пагрозы калектыўнай бяспецыі, а таксама ствараць умовы для спакойнага і паспяховага развіцця Садружнасці ў цэлым і кожнай дзяржавы ў прыватнасці. Прэзідэнт Беларусі таксама заклікаў надаць асаблівую ўвагу пытанням барацьбы з карупцыяй, а таксама кіберзлачыннасцю.


Падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.