Беларуска-расійскія ваенныя вучэнні "Захад-2017" прайшлі на высокім узроўні

21 сентября 2017

Беларуска-расійскія ваенныя вучэнні "Захад-2017" прайшлі на высокім узроўні, і ўсе пастаўленыя мэты былі дасягнутыя.

Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў учора пасля наведвання палігона Барысаўскі, дзе быў разыграны адзін з галоўных эпізодаў вучэння. Кіраўніку дзяржавы далажылі аб развіцці ваенна-палітычнага становішча ў Еўрапейскім рэгіёне і яго ўплыве на бяспеку Саюзнай дзяржавы. Затым Прэзідэнт назіраў за манеўрамі, падчас якіх адпрацоўваліся ўзгодненыя дзеянні ўзброеных сіл Беларусі і Расіі па адбіцці наступу ўмоўнага праціўніка, правядзенні контратакі і далейшым яго разгроме. Падводзячы вынікі вучэнняў "Захад-2017", Прэзідэнт даў высокую ацэнку дзеянням вайскоўцаў.

Кіраўнік дзяржавы пагутарыў з журналістамі. Падзяліўся сваімі ўражаннямі. Прэзідэнт распавёў, што ён і яго калега Уладзімір Пуцін загадзя вызначыліся з паасобным удзелам у вучэннях "Захад-2017". А спробу дыскрэдытацыі беларуска-расійскіх вучэнняў Аляксандр Лукашэнка назваў вельмі непрафесійнай.

Прэзідэнт аб'явіў падзяку ўсяму асабоваму складу, які прыняў удзел у сумесных стратэгічных вучэннях "Захад-2017" на беларускай тэрыторыі.