Беларуска-казахстанскія адносіны сталі галоўнай тэмай размовы А. Лукашэнкі і Н. Назарбаева

15 апреля 2021
Беларуска-казахстанскія адносіны сталі галоўнай тэмай размовы Аляксандра Лукашэнкі  з першым Прэзідэнтам гэтай краіны Нурсултанам Назарбаевым. Па тэлефоне палітыкі гаварылі пра асноўныя кірункі супрацоўніцтва паміж дзяржавамі і пра міжнароднае становішча. 

Вельмі падрабязна першы прэзідэнт Казахстана цікавіўся і сітуацыяй вакол Беларусі. Сярод асноўных тэм была і пандэмія COVID-19, метады барацьбы з ёй, а таксама вакцынацыя насельніцтва і вытворчасць вакцыны ад каранавіруса. 

Нурсултан Назарбаеў запрасіў Аляксандра Лукашэнку ў Казахстан і атрымаў запрашэнне ў адказ наведаць Беларусь.