Беларуськалій аднавіў пазіцыі на сусветных рынках

20 июня 2014

Прэзідэнт Беларусі напярэдадні пабываў на Краснаслабодскім рудніку ў Салігорску. За першы квартал гэтага года прыбытак кампаніі склаў больш за 11 трыльёнаў рублёў. Перажыўшы няпросты 2013-ты, калійныя войны, Беларуськалію атрымалася аднавіць лідарства на рынках Бразіліі, Кітая і Паўднёва-Усходняй Азіі, а таксама ўмацавацца на новым кірунку - у Афрыцы. У Еўропе беларусы пацяснілі традыцыйных канкурэнтаў.


Пасля Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з працоўным калектывам Беларуськалія і адказаў на пытанні рэгіянальных журналістаў. Прэзідэнт патрэбаваў ад кіраўніцтва Беларуськалія выконваць суровыя законы эканомікі і перасцярог ад карупцыі і безгаспадарлівасці.


Тэмы датычыліся развіцця сацыяльнай сферы і аграгарадкоў. Кіраўнік дзяржавы паабяцаў падтрымаць спорт і разабрацца з ільготным налічэннем пенсій. На развітанне Прэзідэнту падарылі сімвал горада шахцёраў, зроблены сваімі рукамі.