Беларусь уваходзіць у спіс сусветных лідараў па развіцці сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій

19 апреля 2016

Пра гэта сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам заявіў генеральны сакратар Міжнароднага саюза электрасувязі Хаўлінь Чжаа. У апошнія гады ў краіне рэалізаваны шэраг буйных праектаў, напрыклад, IP-тэлебачанне, павышаны ўзровень пранікнення сеткі Інтэрнэт - да 70%, запушчаны новы сотавы стандарт 4G, а таксама ўласны спадарожнік сувязі.

За апошнія пяць гадоў Беларусь паднялася ў рэйтынгу Міжнароднага саюза электрасувязі на 14 пазіцый. Паводле індэксу тэлекамунікацыйнага развіцця летась наша краіна заняла 36-е месца ў свеце, апярэдзіўшы ўсе краіны СНД. На думку экспертаў, сакрэт поспеху - у асабістым патранаце сферы Прэзідэнтам краіны, у стабільнасці і стварэнні неабходных умоў для інвестыцый на гэтым рынку.

Генсак Міжнароднага саюза электрасувязі папрасіў Беларусь больш актыўна ўдзельнічаць у праектах арганізацыі і перадаваць назапашаны вопыт партнёрам. Міжнародны саюз электрасувязі - найстарэйшая міжнародная арганізацыя сістэмы ААН. У яго ўваходзіць 193 дзяржавы.