Беларусь умацоўвае партнёрства з Фінляндыяй і Швецыяй

25 ноября 2019
Развіццё дыялога з Еўрасаюзам і новыя праекты афіцыйнага Мінска са Стакгольмам і Хельсінкі. Прэзідэнт Беларусі сёння правёў сустрэчу з двума міністрамі замежных спраў - Фінляндыі і Швецыі. Яны ў Мінску з візітам. Падчас размовы Аляксандр Лукашэнка заявіў: Беларусь зацікаўленая ў развіцці ўзаемапаважлівых і добрасуседскіх адносін з Еўрапейскім саюзам. 

У Беларусі вельмі шмат агульнага з дзяржавамі Паўночнай Еўропы, краіны злучае працяглая гісторыя гандлёвых адносін і кантактаў у розных сферах. Аляксандр Лукашэнка запрасіў шведскія і фінскія кампаніі да рэалізацыі ў краіне розных праектаў.