Беларусь працягвае нарошчваць сваю прысутнасць на перспектыўным рынку Паўднёва-Усходняй Азіі

3 июня 2013

Беларусь і Лаос павінны выходзіць на прамыя кантакты ў гандлі. Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з намеснікам прэм'ер-міністра - міністрам замежных спраў Лаоса Тханглунам Сісулітам. Беларусь працягвае нарошчваць сваю прысутнасць на перспектыўным рынку Паўднёва-Усходняй Азіі. Да гэтага часу супрацоўніцтва паміж краінамі ў асноўным ажыццяўлялася праз В'етнам. Як адзначыў у сваю чаргу віцэ-прэм'ер, яго наведванне Мінска звязана з падрыхтоўкай візіту ў Беларусь прэзідэнта Лаоса.


На думку экспертаў, візіт прэзідэнта Лаоса ў Беларусь будзе мець выключнае значэнне для нарошчвання плённага супрацоўніцтва. Летась тавараабарот паміж краінамі перавысіў 11 мільёнаў долараў. Лаос зацікаўлены ў беларускай тэхніцы, шынах, арганізацыі сумесных праектаў у фармацэўтыцы і харчовай прамысловасці.


Пра будучы візіт прэзідэнта Лаоса ў Беларусь гаварылі і на сустрэчы міністраў замежных спраў дзвюх краін. Уладзімір Макей выказаў задавальненне тэмпамі развіцця ўзаемных палітычных кантактаў.