Беларусь набывае статус назіральніка Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва

9 июля 2015

Пра гэта ўчора ва Уфе на сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі заявіў Уладзімір Пуцін. Паводле слоў расійскага лідара, гэтае пытанне амаль вырашана. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, Беларусь абсалютна падтрымлівае дзеянні арганізацыі супрацоўніцтва на сусветнай арэне. Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва - аўтарытэтная міжнародная арганізацыя, якая дзейнічае больш як 10 гадоў і роля якой расце ў сучасным свеце. У яе склад уваходзяць Расія, Кітай, Узбекістан, Казахстан, Таджыкістан і Кыргызстан. Яшчэ некалькі дзяржаў маюць статус назіральнікаў і партнёраў па дыялогу. Агульная колькасць насельніцтва краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва - каля паўтара мільярда чалавек. Гэта чацвёртая частка планеты.

Сёння запланаваныя асноўныя дыскусіі па аспектах сусветнай палітыкі, эканомікі і фінансавай сферы. У прыватнасці, на палях саміта БРІКС і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва лідары краін абмяркуюць сітуацыю ва Украіне, у Грэцыі і барацьбу з "Ісламскай дзяржавай". Пройдзе шэраг двухбаковых сустрэч.