Беларусь - ААЭ. Узаемавыгадныя праекты і перспектывы c

28 октября 2014

Беларусь надае важнае значэнне развіццю супрацоўніцтва з Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі і бачыць істотны патэнцыял для нарошчвання ўзаемадзеяння ва ўсіх сферах. Аб гэтым ішла размова сёння падчас сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з наследным прынцам Абу-Дабі, намеснікам галоўнакамандуючага Узброеных сіл Арабскіх Эміратаў шэйхам Мухамедам бэн Заід аль-Нахаянам.


Кіраўнік дзяржавы знаходзіцца ў Эміратах з рабочым візітам. Гэтая краіна - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі сярод арабскіх дзяржаў Персідскага заліва. Усплёск прыпаў на пяць апошніх гадоў - тавараабарот паміж краінамі павялічыўся больш чым удвая. Разам з тым, як было адзначана падчас сустрэчы, на фоне высокага ўзроўню палітычнага ўзаемадзеяння ў эканоміцы патэнцыял супрацоўніцтва Беларусі і ААЭ выкарыстоўваецца далёка не цалкам.


Сустрэча доўжылася больш як дзве гадзіны. Абмяркоўваліся бягучыя праекты. Былі пазначаныя задачы на найбліжэйшую перспектыву. Дадзеныя канкрэтныя даручэнні па азначэнні некалькіх ключавых праектаў, рэалізацыя якіх дазволіць вывесці адносіны на якасна новы ўзровень. Бакі з задавальненнем адзначылі станоўчыя вынікі другога пасяджэння Сумеснага камітэта па супрацоўніцтве паміж урадамі Беларусі і Арабскіх Эміратаў. Шэйх Мухамед бэн Заід-аль-Нахаян прапанаваў Аляксандру Лукашэнку прадоўжыць яго знаходжанне ў ААЭ з мэтай працягу двухбаковых кантактаў па пытаннях, якія маюць узаемную цікавасць для дзвюх дзяржаў.


Асноўныя артыкулы беларускага экспарту ў Арабскія Эміраты - прадукцыя машынабудавання, хімічнай галіны, тытунёвыя вырабы. Па стане на 2013 год у Беларусі было зарэгістравана 14 арганізацый з удзелам эмірацкага капіталу і прыцягнута інвестыцый на 54 мільёны долараў. У гэтай арабскай краіны сур'ёзная цікавасць да інвеставання ў Беларусь. І мы гатовыя прапанаваць прывабныя праекты ў самых розных галінах.


Што датычыцца міжнароднага парадку дня, пазіцыі па ўсіх ключавых пытаннях тут супадаюць: дзве краіны маюць падобныя падыходы ў пабудове моцных і незалежных дзяржаў і правядзенні шматвектарнай і збалансаванай знешняй палітыкі.


-