Беларусь не бачыць праблем у заключэнні Украінай пагаднення з ЕС аб асацыяцыі

8 октября 2013

Аб гэтым напярэдадні заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэм'ер-міністрам гэтай краіны Мікалаем Азаравым. Кіраўнік беларускай дзяржавы назваў гэтую праблему занадта палітызаванай. Украіна не стала раптоўна чужой рэспублікай, і неабходна проста знайсці формулу далейшых адносін Мытнага саюза з Кіевам. Прэзідэнт падкрэсліў, што тройка хацела б, каб Украіна ўдзельнічала ва ўсіх інтэграцыйных аб'яднаннях.



Гаворачы пра двухбаковыя беларуска-ўкраінскія адносіны, Прэзідэнт упэўнены, што бакі знойдуць рашэнні ўсіх пытанняў. Тавараабарот Украіны з членамі Мытнага саюза каля 65 мільярдаў долараў. Па словах Мікалая Азарава, Кіеў спрабуе знайсці гарманічнае спалучэнне магчымасцяў, якія ёсць для развіцця эканомікі як на Захадзе, так і на Усходзе. Сёння візіт прэм'ер-міністра Украіны ў Мінск прадоўжыцца.