Беларусь і Літва заўсёды знаходзілі шлях да разумення

7 июля 2016

Такую заяву зрабіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з паслом гэтай краіны. Эвалдас Ігнатавічус завяршае сваю дыпламатычную місію ў Беларусі.

Тры гады дыпламат кіраваў пасольствам у Мінску. Літва - блізкая для нас рэспубліка ў Еўропе. Гэта краіна ўваходзіць у дзясятку вядучых партнёраў у гандлі. За мінулы год агульны тавараабарот перавысіў мільярд долараў. З удзелам літоўскага капіталу ў Беларусі рэалізуецца шэраг інвестпраектаў - у будаўніцтве, гандлі, дрэваапрацоўцы, сельскай гаспадарцы і лагістыцы. Знаходзячыся ў Еўрасаюзе, Літва займала ўзважаную пазіцыю ў дачыненні да нашай краіны, адыгрываючы прыкметную ролю ў збліжэнні Беларусі з ЕС.

Штогод праходзяць беларуска-літоўскія эканамічныя форумы, дзе бізнесмены могуць знаходзіць новыя пункты судакранання. Асновай для эканамічных кантактаў стаў і палітычны дыялог на вышэйшым узроўні. У 2009 Літву наведаў Аляксандр Лукашэнка.

Праз год з візітам у адказ у Мінску пабывала Даля Грыбаўскайтэ.